DOLBO.BY |
02.02.2015 14:59 |
Віншую ўсіх беларусаў і не толькі.
https://fbcdn-sphotos-g-a.akamaihd.n...102016fc4aaff5
2 ЛЮТАГА СПАЎНЯЕЦЦА 177 ГАДОЎ З ДНЯ НАРОДЗІНАЎ найярчэйшага нацыянальнага героя Беларусі КАНСТАНЦІНА КАЛІНОЎСКАГА, кіраўніка нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863-1864 гадоў на землях Беларусі і Летувы супраць расейскага панавання, супраць самадзяржаўя і рэшткаў прыгоннага права, супраць нацыянальнага прыгнёту і саслоўнай няроўнасці. Каліноўскі ўвайшоў у гісторыю як знакаміты рэвалюцыянер-дэмакрат, публіцыст, паэт і мысляр.
Кастусь Каліноўскі змагаўся за тое, каб мы мелі сваю мову, сваю незалежную краіну, ён быў з тых, хто галоўнай каштоўнасцю лічыў не асабістае заможнае жыццё, а свабоду свайго народа. За свабоду і за народ ён аддаў жыццё. Аддаў тады, калі яно было ў самым росквіце. 22 Сакавіка 1864 года ён быў павешаны. Стоячы перад шыбеніцай, і за момант да смерці, Каліноўскі не страціў годнасці і перакнанняў. Калі, зачытваючы прыгавор, яго назвалі дваранінам, ён паправіў: "У нас няма дваран, усе роўныя”.
ПАМЯТАЙМА СВАІХ ГЕРОЯЎ!
|