Scorpy, красиво написано, правда резануло 2 момента.
1) то что беларусы злопамятные, а украинцы нет. Я почему-то считаю наоборот.
2) "российская оккупация" звучит крайне вульгарно, учитывая что Российская империя появится лет через 80, а воевали тогда Княжество Литовское с Княжеством Московским.
Оффтоп
Для истории:
Магілёўскае паўстанне — паўстанне, адбылося 1 лютага 1661 ў Магілёве у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-67 гг. 3 верасня 1654 Магілёў перайшоў без бою на бок маскоўскага войска. Гараджане прысягнулі на вернасць цару Аляксею Міхайлавічу. Хутка паміж магістратам і расійскай вайсковай адміністрацыяй узніклі супярэчнасці. Значны канфлікт адбыўся 11 верасня 1655. Ваявода дакладваў цару, што магілёўцы «хотят выбрать без государева указа войта и бурмистров и райцев и лавников». Магілёўцы паслалі дэпутацыі да цара і дамагліся зацвярджэння пажаданых кандыдатур. Аднак канфлікт паглыбляўся, магістрат адмаўляўся выконваць загады ваяводы. Цар, нягледзячы на свае папярэднія абяцанні, санкцыянаваў дзеянні апошняга.
Хутка выбухнуў канфлікт паміж беларускім праваслаўным духавенствам і маскоўскай іерархіяй. Прызначэнні на магілёўскую кафедру з 1655 рабіліся маскоўскім патрыярхам. Частка апазіцыйнага магілёўскага праваслаўнага духавенства разам з ігуменам Куцеінскага манастыра Іаілем Труцэвічам была выслана ў глыб Расіі. Кнігі, начынне, друкарню і настаўнікаў Магілёўскай брацкай школы таксама вывезлі ў Расію. Казакі і маскоўскія служылыя людзі ўчынілі рабункі. Мяшчане распрацавалі план паўстання, паводле якога усе гаспадары, у чыіх хатах стаялі маскоўскія ратнікі, павінны былі выкруціць крэмені з іх стрэльбаў і 10 лютага на заклік бурмістра Язэпа Левановіча пачаць паўстанне.
Аднак масавае агульнагарадское паўстанне пачалося 1 лютага з-за рабаўніцтва і знявагі на рынку маскоўскімі ратнікамі магілёўскіх гандлярак. Пад умоўны вокліч «Пара! Пара!» бурмістр Язэп Левановіч, узброены катаўскім мячом, кінуўся секчы крыўдзіцеляў[1].
Зазваніў ратушны звон, які таксама быў сігналам да пачатку паўстання. На дапамогу мяшчанам прыйшлі выпушчаныя імі ваеннапалонныя. Маскоўскі гарнізон (ад 2 тыс. да 7 тыс. чалавек паводле розных крыніц) амаль цалкам быў вынішчаны, выратаваліся толькі некалькі чалавек, якія, дабегшы да Рослава, паведамілі, што «могилевские мещане… изменили… ратных людей в Могилеве всех порубили»[2]. Магілёўцы ўзялі у палон ваявод С. С. Гарчакова, М. А. Палуэктава, стралецкага галаву С. І. Чэкіна і іншых афіцэраў. Найбольш актыўныя ўдзельнікі паўстання атрымалі шляхецтва. Магілёў зноў атрымаў магдэбургскае права і быў ураўнаваны ў правах з Вільняй, яму нададзены новы гарадскі герб.
И третий момент ещё: как это связано с качеством?
|