Строим вместе! |
|
|
29.05.2011, 15:08 | #1 или 5178 |
Пионэр
|
Про фильмы, мультфильмы и т.д.
Если честно,увлекаюсь просмотром различных фильмов - от ужасов и фэнтези до исторического кино,собралась ооооогромная коллекция...
А что смотрите Вы?Какой фильм ужасов Вам на самом деле "леденил" кровь ?Или самый смешной мультик ?Просто,вроде "всё" пересмотрел...может кто ещё что нибудь "интересное" подскажет? |
29.05.2011, 15:21 | #3 или 5180 |
Пионэр
|
Не плохой мультик "Ранго",правда - огорчил концовкой.Можно посмотреть."Ранго",в моём рейтинге - самый смешной,и в тоже время уродливый и милый персонаж мультфильмов.
Фильм "Тор" - не удивил.Предсказуем...но посмотреть можно. Фильм "Пастырь" - задумка и начало - на 5,концовка на двоечку. Интересная комедия для семейного просмотра - "Безбрачная неделя". Пятый Форсаж 5...Думаю,лучше предыдущих. Из мультфильмов - "История Игрушек 3" - на пять баллов,ну и "Пираты Карибского моря 4" - на четыре и фильм. Пока,всё.Ну а Вы какие фильмы посмотрели,что скажите? |
10.06.2011, 11:00 | #7 или 8128 |
Член Совета
|
Не было раней нічога, а цяпер усяго многа.
За гэта мы мусім падзякаваць Богу, Ён ствараў наш свет у жанры фрыстайлу, Прамовіў “Будзьма!”, і Беларусь паўстала. Іхтыязаўры і іншыя цмокі… Мы напачатку ў акіяне моклі, А потым пакінулі водныя нетры І займелі мы назву “неўры”. Неўры здавён, ад першых вякоў Пераўтвараліся ў ваўкоў — Такая вось звычка была ў народа… Жыцень, Пярун, Дажджбог і Кола Сварога — У паганскіх багоў продкі нашыя верылі, Але ўжо хрысціянства грукае ў дзверы ім. Будзьма ведаць свой род, шалёны народ, беларускі народ! Год 862 ад нараджэння Хрыстова — Пра Полацак першыя летапісныя словы. Ў тым Полацку збудуюць сабор Святой Сафіі (У свеце былі толькі тры такія). Тамтэйшы князь Усяслаў Чарадзей Быў чоткі персанаж, але слухай далей! У Полацку жыла Еўфрасіння Святая, Памяць пра яе ў стагоддзях не тае. Для яе зрабілі знакаміты крыж (Не проста супер, а супер-звыш), Але ў апошнюю вайну артэфакт прапаў. Такі вось, прабачце, мясцовы грааль. Ідзем далей, не марудзім доўга. Час надышоў князя Міндоўга. І тут мы зацяміць мусім з табой — Тады Беларусь называлі Літвой, А дакладней — Вялікім Княствам Літоўскім З гербам “Пагоня” і суперскім войскам. Пакрочым далей сваім шляхам пыльным. Князь Гедымін засноўвае Вільню. Сон легендарны — ваўчара ў латах… На Вікіпедыі пра гэта багата. Будзьма ведаць свой род, шалёны народ, беларускі народ! Год 1362-гі. Шчэрацца дзіды. Лунаюць сцягі. Нашыя войскі ля Сіняй Вады Разбілі трох ханаў Залатое Арды, І Княства Літоўскае раптам — о-па! — Зрабілася буйнейшай дзяржавай Еўропы. Давайце далей разгортваць світак. У Княстве Літоўскім княжыць Вітаўт. Тэўтонскі Ордэн нам пагражае. Пад Грунвальдам бітва ўсё вырашае. Вітаўт з Ягайлам, польскім каралём, Крыжакоў адправілі ў металалом. Францішак Скарына — канкрэтны мажор. Вучыўся не ў Полацку, а за мяжой. І з гэтай навукай ён добра парадзіў — Беларускую Біблію выдаў у Празе. Вайскоўцы былі ў форме не горшай — Паклалі маскоўскае войска пад Оршай У 1514-м годзе, Але годзе пра гэта, наперад мы пойдзем! Хвілінны прыпынак — зараз і тут Зацверджаны Трэці Літоўскі статут, А пад Кіргхольмам разбілі шведаў, Відаць, ты пра гэта раней не ведаў. Будзьма ведаць свой род! У Магілёве ў бітве апантанай Сем тысячаў палегла акупантаў. Якіх акупантаў? Ну, гэтых… З Усходу — Прадстаўнікоў братняга расейскага народу. Іх называлі яшчэ “маскавіты”, А мы ўжо ў Рэчы жылі Паспалітай — Беларуска-літоўска-польскай дзяржаве — І чамусьці суседзяў усіх раздражнялі. Тры падзелы Рэчы Паспалітай — Вось так — узялі нас і падзялілі. Найбольшую частку з’ела Расея… Сярод шляхты незадаволенасць спее. На сцэне з’явіўся Тадэвуш Касцюшка. Запомніць імя гэта трэба. Таму што Тадэвуш канкрэтным быў рэвалюцыянерам — У свабоду, роўнасць, братэрства верыў, Змагаўся за гэта нават у Штатах, Але рускі царызм яго кінуў за краты. Будзьма ведаць свой род, шалёны народ, беларускі народ! Падчас напалеонаўскага землятрусу З беларусамі біліся беларусы, А ў 1863-м Паўстанне ізноў пажарышчам свеціць. Кастусь Каліноўскі, сын Беларусі Ў роспачы быў, у гаркоце, у скрусе, Падняў касінераў, смела біўся ў палях, Але ў пятлі на Лукішках скончыў свой шлях. Свет на мяжы ХХ стагоддзя. Трэба падымаць культуру ў народзе! Багушэвіч, Багдановіч, Купала і Колас, Ластоўскі, Луцкевіч… Багата было вас! Дзясяткі й дзясяткі выбітных імёнаў… Але ўжо рэвалюцыя палае чырвоным. Ну вось. У рэвалюцыйных жахах З’яўляецца новая дзяржава. Завецца прыгожа яна: БНР. Яе ўтварэнне святкуем і цяпер. Але раптам аднекуль — з дзіркі ад бубліка — З’яўляецца іншая на табе рэспубліка. Завецца ўжо не рамантычна яна — Савецкая сацыялістычная. 20-я гады. Векапомны час. Беларусізацыя пануе ў нас. Пісьменнікі пішуць выдатныя творы, Мастакі ў Віцебску заўсёды ў гуморы… І гэтак было, пакуль не прыйшоў Год 37-мы, крывавае шоу. Але то шчэ была апраметная. І вось пекла — Другая сусветная. Былі акупанты, былі партызаны, Краіну ізноў на шматкі разгрызалі… Ізноў беларусы з абодвух бакоў… Ліецца кроў родных братоў. Канец вайне! Здавай аўтамат! І вось ужо ў небе ляціць касманаўт. Машэраў, прамову сваю гавары! Спявайце пра Яся грамчэй, “Песняры”! Барыс Кіт, рабі вынаходкі ў НАСА, А мы застанемся з краінай сам-насам. Рэспубліка Беларусь — яе назва цяпер. Прыняты сцяг, зацверджаны герб. Спяваюцца песні, чытаюцца вершы… Год 1991-ы… Будзьма Ведаць свой род! Шалёны народ, беларускі народ… На гэтым шматкроп’е. У рукі вам сцяг Хай кожны напіша ўласны працяг… Будзьма Ведаць свой род! Шалёны народ, беларускі народ… Будзьма Ведаць свой род! Шалёны народ, шалёны народ… Аўтар словаў – Лявон Вольскі |
Похожие темы | ||||
Тема | Автор | Раздел | Ответов | Последнее сообщение |
Фильмы, которые ни на что не променять | magari | Кино, музыка, искусство | 125 | 23.06.2022 17:07 |
|
|
Про фильмы, мультфильмы и т.д. Рейтинг:5.00 из 5 на основе 7 оценок. |
Дом СоветовЪ,
Беларусь,
Минск
Раздаём плюшки!
Старт:
Получи бонус!
Старт:
Получаем скидки!
Старт:
|
Здесь присутствуют: 2 (пользователей: 0 , гостей: 2) | |