"Звязда" атрымала невялікі каментар на зварот чытачкі ў дзяржаўным вытворчым аб'яднанні электраэнергетыкі "Белэнерга".
— Міністэрствам энергетыкі падрыхтавана дакладная запіска ва ўрад. Там сказана, што агучаныя прапановы па ўвядзенні лімітаў на спажыванне насельніцтвам электраэнергіі яно лічыць непрымальнымі. Больш за тое, іх зараз увогуле нельга ажыццявіць. Справа ў тым, што ў краіне няма поўнай, 100-працэнтнай базы ўліку грамадзян-абанентаў. Напрыклад, у канкрэтным доме маецца адзін абанент, з якім заключаны дагавор на пастаўку электраэнергіі. А прапісаны тры чалавекі, пражывае ж больш ці менш. Можа быць і так, што прапісана пяцёра, а фактычна жыве адзін. І сітуацыя з колькасцю жыльцоў у адным доме, кватэры можа змяняцца, яна не будзе ўвесь час пастаяннай. Як адсочваць гэтую інфармацыю, прычым кожны месяц?..
— Якія прапановы агучаны ў дакладной запісцы замест ужо прапанаваных лімітаў — 107 кілават у месяц на чалавека, плюс яшчэ 30 кілават — калі ліміт на дваіх, і гэтак далей на кожнага наступнага члена сям'і?
— Ліміт на кожнага абанента, з якім заключаны дагавор на пастаўку электраэнергіі. Калі жыллё абсталявана газавай плітой — 150 кілават у месяц, калі электрычнай — 250 кілават. Колькасць фактычна пражываючых у жыллі ўжо пад ўвагу не бярэцца.
— Такія лічбы плануюцца і для вясковых, і для гарадскіх жыхароў аднолькавымі? І калі мяркуецца іх увесці ў дзеянне? Многія хвалююцца, што гэта будзе зроблена "заднім чыслом" — з пачатку года?..
— Падзелу на гарадскіх і вясковых спажыўцоў не плануецца. Пад увагу будзе прымацца толькі пліта — газавая ці электрычная. Што датычыцца тэрмінаў... Мяркую, што гэта будзе не з 1 студзеня.
http://news.date.bs/r.php?url=http:/...e.php?id=91467
|