выберите цвет:
Всё о строительстве, отделке и ремонте домов и квартир. Форум, блоги, чат. Дом СоветовЪ. Строим вместе!
Вернуться   > >

 
Опции темы Оценить тему Опции просмотра
Старый 07.07.2015, 23:37   #11 или 231773
DOLBO.BY
Destruction Service
 
Аватар для DOLBO.BY
Регистрация: 04.05.2011
Адрес: Беларусь
Сообщений: 3,267
Рецепты: 1
Репутация: 65
Золотые часы: За хронометраж событий 
По умолчанию

для даведкі, тут пакіну некалькі тэкстаў. можа хтосьці пачытае...


Народны каляндар — сістэма адзначаных у народнай свядомасці замацаваных ці рухомых дат, якая склалася ў старажытнасці і з’яўлялася важным арыенцірам усяго кола рытуальных паводзін у межах гадавога, сезоннага, тыднёвага і сутачнага цыклаў, а таксама асновай прымеркаванасці да пэўных дат сельскагаспадарчых работ. Адна з форм духоўнай культуры народа.

У традыцыйным беларускам народным календары адлюстраваны погляды чалавека на навакольнае асяроддзе, шматлікія культурныя ўплывы, працэсы іх уніфікацыі, дыферэнцыяцыі, узаемаўзбагачэння і інш. Беларускі народны каляндар, які прадаўжаў стараж.-слав. традыцыі, быў звязаны са зменаю фаз (квадраў) месяца, прычым кожная з іх лічылася спрыяльнай або неспрыяльнай для пэўных гаспадарчых работ (пасадку гародніны пачыналі звычайна ў маладзік, а закладванне яе на зіму прымяркоўвалі да апошняй квадры; снаваць пачыналі ў поўню і інш.). Па месячных квадрах у некаторых мясцінах сачылі за рухомымі святамі (напр., Вялікдзень заўсёды святкавалі пасля поўні— месяц у апошнюю чвэрць). Гэта падцвярджэнне таго, што тыднёваму падліку часу ў славян, як і ў інш. народаў, папярэднічала сістэма, арыентаваная на месячны каляндар. У бел. народным календары захаваліся і рэшткі сонечнага календара — старадаўняга падзелу года адпаведна зімоваму (на Каляду) і летняму (на Купалу) сонцастаянню. Колькасць тыдняў паміж гятымі святамі аднолькавая (26), і Купала падзяляў сялянскі каляндарны год на два паўгоддзі (25 снежня — 24 чэрвеня с. ст.).
Разам з хрысціянствам распаўсюджваўся кананічны хрысціянскі тыдзень, адбывалася замена пэўнай часткі народнай каляндарнай тэрміналогіі на канфесіянальную. Адначасова ішло і прыстасаванне, адаптацыя хрысціянскага (пазней праваслаўнага ці каталіцкага) календара да папярэдняга язычніцкага. Нягледзячы на залежнасць народнага календара ад хрысціянскага, як і другасны характар народнай каляндарнай тэрміналогіі, значэнне асобных свят, структура традыцыйнага бел. календара, часам і назвы свят (Куцця, Грамніцы, Вялікдзень, Радаўніца, Сёмуха, Іван Галавасек і інш.) далёка адышлі ад хрысціянскіх кананізаваных форм. Гэта праяўлялася ў народнай асэнсаванні значнай часткі свят царкоўнага календара, нават такіх буйных, як Благавешчанне, Сёмуха, Багач і інш.

Аснова бел. народнага календара — маркіраваныя і немаркіраваныя дні-святы і будні. Святы падзяляліся на вялікія, ці гадавыя (двунадзесятыя), і малыя, ці прыСВЯТКІ, да якіх прымыкала штотыднёвая нядзеля. Такая дыферэнцыяцыя залежала ад адноснай сілы забароны, якую неабходна было выконваць у час свята (на працягу вялікіх свят стараліся нічога не рабіць ні дома, ні ў полі, у некаторых выпадках нават не гатаваць ежу). Яе парушэнне, паводле народных уяўленняў, магло прывесці да бяды з хатняй жывёлай або да стыхійнага няшчасця. Прытрымліваліся і забароны, прымеркаванай да асобных дзён тыдня: нядзелі, посных дзён — пятніцы, серады (забаранялася ткаць і інш.). Асаблівае значэнне і выяўленасць уласцівы пярэдадню свята (у народнай усведамленні святочны дзень пачынаецца з моманту захаду сонца напярэдадні), на які часта пераносілася агульная асэнсаванасць свята. Важным у народным календары з’яўляўся і наступны за святам дзень, шанаванне якога нібыта прадухіляла град, засуху, навальніцу і інш. У сувязі з тым, што ў народзе фактычна не ўжываліся назвы месяцаў і каляндарныя лічбы, амаль да пач. 20 ст. ў сялянскім побыце захоўваўся характэрны для народнай календара адлік часу.

Купа́лле (Іван Купала, Ян Купальны, Ян, Янаў дзень) — старажытнае народнае земляробчае свята, звязаны з летнім сонцастаяннем. Адзначаецца ў самую кароткую ночз 21 на 22 чэрвеня. У Юлiянскім календары адбыўся зрух на 6 ліпеня паводле Грыгрыянскага календара і цяпер часта Купалле адзначаюць у гэты дзень, хоць час летняга сонцастаянне не залежыць ад зрухаў календара.
Слова «купала», як і «Купалле», мае некалькі трактовак. Найбольш пашыраная — ад старажытнаславянскага «купець» (гарэць). Выдзяляецца таксама індаеўрапейскі корань «куп» — са значэннем «кіпець», «горача жадаць», блізкі да лацінскага cupido (імкнуцца, ускіпаць), ад якога выводзіцца Купідон.

Пад рознымі назвамі свята вядома ўсім індаеўрапейскім народам. Ва ўсходніх славян згадваецца ў летапісах з 1175 г., у старабеларускіх граматах — з XIII—XIV стст. У старажытнасці лічылася святам сонца і было прымеркавана да дня летняга сонцастаяння, калі найбольшага росквіту дасягалі жыватворныя сілы прыроды, у першую чаргу расліннасці, збажыны. Прадстаўнікі фалагічнай школы лічылі Купалле святам у гонар язычніцкага бога (багіні) Купалы.
Купалле мела карнавальна-экстатычны характар, блізкі да антычных вакхічных культаў. Купальскія рытуалы суадносяцца з агнём (зямным і нябесным — сонцам, прадстаўленым у Купалле колам) і вадой, якія выступаюць у купальскіх міфах як брат і сястра. У аснове міфа ляжыць матыў іх кровазмяшальнага шлюбу (увасабляецца ў двухколернай кветцы браткі (брат-і-сястра), які тлумачыцца як узаемасувязь асноўных процілегласцей — агню і вады. Пашыраныя матывы купальскіх змей, жывёл, скарбаў і інш. звязваюць цыкл купальскіх міфаў з асноўнымі міфамі славянскай міфалогіі.

Свята характарызавалася комплексам абрадаў, павер'яў, любоўнай і аграрнай варажбой. Яшчэ днём дзяўчаты збіралі купальскія (святаянскія) зёлкі, што, як лічылася, мелі асаблівую лекавую моц. Частку іх пакідалі на лекі, на спажыванне ў ежу, некаторыя (ім надавалі ахоўнае значэнне) утыкалі ў сцены хаты і хлява, з іншых плялі вянкі для купальскага гуляння. Цэнтральнае месца ў абрадах і гульнях займала купальскае вогнішча. Купальскія агні, верагодна, увасаблялі сонца і надзяляліся сілай даваць ураджай і праганяць смерць. Да купальскага вогнішча рыхтаваліся загадзя. Па ўсіх дварах збіралі старыя непатрэбныя рэчы і вывозілі іх на выбранае для ўрачыстасці месца (узлесак, паляну, высокі бераг ракі), дзе яны пазней спальваліся. У старажытнасці купальскі агонь распальвалі трэннем кавалкаў дрэва адзін аб адзін, адначасова ўздымалі на высокім шасце прамасленае драўлянае кола (магчыма, сімвал сонца), якое потым падпальвалі. Пры агні гатавалі абрадавую вячэру: яешню, верашчаку, кулагу, варэнікі. Вакол агню вадзілі карагоды, спявалі купальскія песні. Праз вогнішча хлопцы і дзяўчаты скакалі парамі, што было звязана з ачышчальнай магіяй і з рытуалам, прызначаным забяспечыць плоднасць (ад вышыні скачка залежыла вышыня хлябоў і інш.). Важнымі элементамі свята былі спаленне або тапленне ў вадзе чучала Купалы (таксама называлі Марай, Марэнай), рытуальнае купанне на ўзыходзе сонца, качанне па расе, пусканне з гары падпаленага кола і інш. Вельмі пашыранай на Купалле была варажба, асабліва на замужжа (на рачную плынь пускалі вянкі, загадваючы на «суджанага», і інш.). Купальскую ноч лічылі ноччу цудаў. Паводле народных павер'яў, рэкі ў гэту ноч свецяцца асаблівым прывідным святлом, а звяры, птушкі і нават дрэвы атрымліваюць дар мовы, зацвітае папараць-кветка і да т.п. Адначасова Купалле — час разгулу змрочных сіл прыроды: ведзьмы і ведзьмары нібыта імкнуцца адабраць у кароў малако, зрабіць заломы ў жыце і інш. Таму ў гэту ноч рабілі розныя засцярогі, прыбягалі да ахоўнай магіі (кідалі ў жыта галавешкі з агнём, абтыкалі сцены хаты і хлява святаянскімі зёлкамі, у некаторых мясцовасцях праз вогнішча з мэтай ачышчэння і засцярогі праганялі статак).

Пасля прыняцця хрысціянства царква сумясціла з Купалле дзень Іаана Хрысціцеля, свята атрымала здвоеную назву Іван Купала, або Іванаў (Янаў) дзень. Святкавалася ў ноч на 7 ліпеня (24 чэрвеня с. ст.). Традыцыя Купалля на Беларусі амаль у архаічным выглядзе захавалася да пач. ХХ ст. У наш час існуе як традыцыйнае народнае свята без абрадавай дзейнасці.
DOLBO.BY вне форума Ответить с цитированием
Сказал cпасибо:
 
Поделись ссылкой на эту тему:


Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.

Быстрый переход

О праздниках Рейтинг: из 5 на основе 0 оценок.
Дом СоветовЪ, Беларусь, Минск
Старт:
Старт:
Старт:


Здесь присутствуют: 1 (пользователей: 0 , гостей: 1)
 


Текущее время: 04:05. Часовой пояс GMT +3.


Powered by vBulletin® Version 3.8.8
Copyright ©2000 - 2024, vBulletin Solutions, Inc. Перевод: zCarot
Webmaster: OldEr
Реклама у нас
При публикации материалов с нашего сайта гиперссылка на Дом СоветовЪ обязательна