выберите цвет:
Всё о строительстве, отделке и ремонте домов и квартир. Форум, блоги, чат. Дом СоветовЪ. Строим вместе!
Вернуться   > >

Ответ
Опции темы Оценить тему Опции просмотра
Старый 07.07.2015, 19:05   #11 или 231747
Славка
Участковый
 
Аватар для Славка
Регистрация: 04.05.2011
Сообщений: 13,016
Записей в дневнике: 25
Рецепты: 1
Репутация: 101
Золотая звезда: За заслуги Дом СоветовЪ! 
По умолчанию

Я тебе уже говорил выше: не пытайся рушить, что не тобой построено. Борешься с ветряными мельницами. Давно ты и твои предки начали отмечать купалле по солнцу? (это и имелось ввиду про год как узнал)
зы. Когда сказать нечего - навешивают ярлыки. Очередной пример выше.
Славка вне форума Ответить с цитированием
21.12.2012
Спонсор
Я здесь родился!
 
Регистрация
Чтобы убрать этот блок - надо зарегистрироваться!
Здесь может быть ваша реклама!
Старый 07.07.2015, 20:33   #12 или 231755
illarion
Я тут живу!
 
Аватар для illarion
Регистрация: 01.05.2015
Адрес: заМКАДье
Сообщений: 3,771
Репутация: 16
По умолчанию

Славка, Dolbo! Не стоит по такому пустяку копья ломать. Пусть каждый отмечает когда считает нужным и правильным. Это не День рождения, который нельзя перенести.
Вот когда AAR надумает жечь у себя костры, пусть пригласит. Мы тогда и отпразднуем новое Домсоветовское купалле, попрыгаем через костер и пойдем на Цнянку голышом купаться!
А в качестве папараць-кветки будут экзотические саженцы, которые вырастила и хочет пристроить Виктория. (судя по фото - хватит всем)
illarion вне форума Ответить с цитированием
Старый 07.07.2015, 20:36   #13 или 231756
Семиход
Я тут живу!
 
Аватар для Семиход
Регистрация: 14.06.2011
Адрес: Гомель
Сообщений: 1,460
Репутация: 21
Знак отличника: За отличие! 
По умолчанию

Заметили, что самые жестокие споры возникают на почве символов, а порой и ни на чем не обоснованных позициях?
Семиход вне форума Ответить с цитированием
Старый 07.07.2015, 20:45   #14 или 231757
DOLBO.BY
Destruction Service
 
Аватар для DOLBO.BY
Регистрация: 04.05.2011
Адрес: Беларусь
Сообщений: 3,267
Рецепты: 1
Репутация: 65
Золотые часы: За хронометраж событий 
По умолчанию

)))
Ты хочашь нешта сказаць альбо неяк зачапіць, але я не разумею што.
Калі ты святкуешь Купалле не па сонцу, а як звык у ліпені. Ніхто цябе не забараняе. Продкі, ў маім разуменні, гэта не толькі бацькі, але ты можаш лічыць і так. Пры чым "год як ведаеш" я так і не зразумеў. Пра палітычныя погляды і іншае таксама не зразумеў, але для сябе вырашыў, што гэта ад таго, што многа бываеш у расіі ды там нешта дрэннае падхапіў. Усё роўна нельга нясці нейкую лухту на пустым месцы.
Кожны мае рацыю па-свойму, а не толькі як ты разумееш.
DOLBO.BY вне форума Ответить с цитированием
Старый 07.07.2015, 21:04   #15 или 231758
Семиход
Я тут живу!
 
Аватар для Семиход
Регистрация: 14.06.2011
Адрес: Гомель
Сообщений: 1,460
Репутация: 21
Знак отличника: За отличие! 
По умолчанию

@DOLBO.BY,
зразумела, што есць звычаі з гісторыяй, есць - цалкам прыдуманыя.

Напрыклад, чаму новы год святкуем не першага верасня альбо не як кітайцы?
Увогуле, Купалле да хрысціанскай веры не мае ніякага дачынення. Так.

Аднак, калі разгледзіць усе рэлігіі свету, то можна ўбачыць, што ў кожнай есць нейкія сімвалы ды прадметы веры без аніякіх асноў ды сцвярджэнняў... Усе гэтыя прадметы веры - рэчы, прызначэнне альбо рэчаіснасць якіх людзі не здолелі зразумець. А колькі было войн, сутычак, забойстваў прыхільнікаў веры...

А на самой справе ў аснове толькі нейкія сімвалы ды бяздумная вера. І больш нічога.
Семиход вне форума Ответить с цитированием
Старый 07.07.2015, 21:14   #16 или 231759
DOLBO.BY
Destruction Service
 
Аватар для DOLBO.BY
Регистрация: 04.05.2011
Адрес: Беларусь
Сообщений: 3,267
Рецепты: 1
Репутация: 65
Золотые часы: За хронометраж событий 
По умолчанию

Я ўвогуле не зразумеў чаму патрэбна было спрэчацца на мае выказыванне аб тым, што гэта язычніцкае свята, якое адзначалася ў дзень летняга сонцастаяння. І нават і спасылку дал. Пры чым тут мае асабістыя продкі, я, мае адносіны да палітыцы і іншые плявузгі?
Рускі свет да дабра не давядзе. Толькі ў лекарню.
DOLBO.BY вне форума Ответить с цитированием
Старый 07.07.2015, 21:44   #17 или 231762
Славка
Участковый
 
Аватар для Славка
Регистрация: 04.05.2011
Сообщений: 13,016
Записей в дневнике: 25
Рецепты: 1
Репутация: 101
Золотая звезда: За заслуги Дом СоветовЪ! 
По умолчанию

@DOLBO.BY, ешь яблоки, они много железа содержат, тогда может быть уловишь причинно-следственную связь. К сожалению пока ты этого сделать не можешь, поэтому все споры сводишь к России и вате. И вот именно, что каждый имеет мнение, а не только то, которое тебе ближе. И не всё "лухта" что тебе не нравится.

Христианство у нас появилось больше 1000 лет назад, естественно язычество никуда бесследно не исчезло. За сотни лет они переплелись между собой и бОльшая половина христианских праздников основана или совпадает с языческими. Так же было и с Купаллем. Ориентироваться на предков, живших 1000 лет назад, и пытаться ссылаясь на них отказаться от праздников, отмечаемых последние сотни лет, как бы не совсем правильно. Хочется возродить старинный праздник именно в день летнего солнцестояния? Да не вопрос! Но тогда его называй Солнцеворотом и празднуй. В 2013 году в Государственном музее народной архитектуры и быта офигенно его отмечали. А купалье празднуют 6 июля с 1918, как перешли с григорианского календаря, а до этого праздновали ещё сотни лет 23 июня. Это опять к вопросу предков. И уже сотни лет он потерял астрономическое соответствие летнему солнцестоянию. Как я уже говорил языческий и христианство переплелось по самое нехочу и по сути это два слитых в одно праздника. 6 июля Купалье, а 7 Ивана Купалы. Он же Ян. И купальская песенка в тему "Сёння Купала, заутра Ян". И повторю что последнею не одну сотню лет, Купалье отмечают не в астрономическое летнее солнцестояние (19 - 21 июня), а с 6 на 7 июля и это уже за столько лет стало традицией.

А если кто-то хочет побухать лишний раз, то и 21 можно.
Славка вне форума Ответить с цитированием
Сказал cпасибо:
Старый 07.07.2015, 23:37   #18 или 231773
DOLBO.BY
Destruction Service
 
Аватар для DOLBO.BY
Регистрация: 04.05.2011
Адрес: Беларусь
Сообщений: 3,267
Рецепты: 1
Репутация: 65
Золотые часы: За хронометраж событий 
По умолчанию

для даведкі, тут пакіну некалькі тэкстаў. можа хтосьці пачытае...


Народны каляндар — сістэма адзначаных у народнай свядомасці замацаваных ці рухомых дат, якая склалася ў старажытнасці і з’яўлялася важным арыенцірам усяго кола рытуальных паводзін у межах гадавога, сезоннага, тыднёвага і сутачнага цыклаў, а таксама асновай прымеркаванасці да пэўных дат сельскагаспадарчых работ. Адна з форм духоўнай культуры народа.

У традыцыйным беларускам народным календары адлюстраваны погляды чалавека на навакольнае асяроддзе, шматлікія культурныя ўплывы, працэсы іх уніфікацыі, дыферэнцыяцыі, узаемаўзбагачэння і інш. Беларускі народны каляндар, які прадаўжаў стараж.-слав. традыцыі, быў звязаны са зменаю фаз (квадраў) месяца, прычым кожная з іх лічылася спрыяльнай або неспрыяльнай для пэўных гаспадарчых работ (пасадку гародніны пачыналі звычайна ў маладзік, а закладванне яе на зіму прымяркоўвалі да апошняй квадры; снаваць пачыналі ў поўню і інш.). Па месячных квадрах у некаторых мясцінах сачылі за рухомымі святамі (напр., Вялікдзень заўсёды святкавалі пасля поўні— месяц у апошнюю чвэрць). Гэта падцвярджэнне таго, што тыднёваму падліку часу ў славян, як і ў інш. народаў, папярэднічала сістэма, арыентаваная на месячны каляндар. У бел. народным календары захаваліся і рэшткі сонечнага календара — старадаўняга падзелу года адпаведна зімоваму (на Каляду) і летняму (на Купалу) сонцастаянню. Колькасць тыдняў паміж гятымі святамі аднолькавая (26), і Купала падзяляў сялянскі каляндарны год на два паўгоддзі (25 снежня — 24 чэрвеня с. ст.).
Разам з хрысціянствам распаўсюджваўся кананічны хрысціянскі тыдзень, адбывалася замена пэўнай часткі народнай каляндарнай тэрміналогіі на канфесіянальную. Адначасова ішло і прыстасаванне, адаптацыя хрысціянскага (пазней праваслаўнага ці каталіцкага) календара да папярэдняга язычніцкага. Нягледзячы на залежнасць народнага календара ад хрысціянскага, як і другасны характар народнай каляндарнай тэрміналогіі, значэнне асобных свят, структура традыцыйнага бел. календара, часам і назвы свят (Куцця, Грамніцы, Вялікдзень, Радаўніца, Сёмуха, Іван Галавасек і інш.) далёка адышлі ад хрысціянскіх кананізаваных форм. Гэта праяўлялася ў народнай асэнсаванні значнай часткі свят царкоўнага календара, нават такіх буйных, як Благавешчанне, Сёмуха, Багач і інш.

Аснова бел. народнага календара — маркіраваныя і немаркіраваныя дні-святы і будні. Святы падзяляліся на вялікія, ці гадавыя (двунадзесятыя), і малыя, ці прыСВЯТКІ, да якіх прымыкала штотыднёвая нядзеля. Такая дыферэнцыяцыя залежала ад адноснай сілы забароны, якую неабходна было выконваць у час свята (на працягу вялікіх свят стараліся нічога не рабіць ні дома, ні ў полі, у некаторых выпадках нават не гатаваць ежу). Яе парушэнне, паводле народных уяўленняў, магло прывесці да бяды з хатняй жывёлай або да стыхійнага няшчасця. Прытрымліваліся і забароны, прымеркаванай да асобных дзён тыдня: нядзелі, посных дзён — пятніцы, серады (забаранялася ткаць і інш.). Асаблівае значэнне і выяўленасць уласцівы пярэдадню свята (у народнай усведамленні святочны дзень пачынаецца з моманту захаду сонца напярэдадні), на які часта пераносілася агульная асэнсаванасць свята. Важным у народным календары з’яўляўся і наступны за святам дзень, шанаванне якога нібыта прадухіляла град, засуху, навальніцу і інш. У сувязі з тым, што ў народзе фактычна не ўжываліся назвы месяцаў і каляндарныя лічбы, амаль да пач. 20 ст. ў сялянскім побыце захоўваўся характэрны для народнай календара адлік часу.

Купа́лле (Іван Купала, Ян Купальны, Ян, Янаў дзень) — старажытнае народнае земляробчае свята, звязаны з летнім сонцастаяннем. Адзначаецца ў самую кароткую ночз 21 на 22 чэрвеня. У Юлiянскім календары адбыўся зрух на 6 ліпеня паводле Грыгрыянскага календара і цяпер часта Купалле адзначаюць у гэты дзень, хоць час летняга сонцастаянне не залежыць ад зрухаў календара.
Слова «купала», як і «Купалле», мае некалькі трактовак. Найбольш пашыраная — ад старажытнаславянскага «купець» (гарэць). Выдзяляецца таксама індаеўрапейскі корань «куп» — са значэннем «кіпець», «горача жадаць», блізкі да лацінскага cupido (імкнуцца, ускіпаць), ад якога выводзіцца Купідон.

Пад рознымі назвамі свята вядома ўсім індаеўрапейскім народам. Ва ўсходніх славян згадваецца ў летапісах з 1175 г., у старабеларускіх граматах — з XIII—XIV стст. У старажытнасці лічылася святам сонца і было прымеркавана да дня летняга сонцастаяння, калі найбольшага росквіту дасягалі жыватворныя сілы прыроды, у першую чаргу расліннасці, збажыны. Прадстаўнікі фалагічнай школы лічылі Купалле святам у гонар язычніцкага бога (багіні) Купалы.
Купалле мела карнавальна-экстатычны характар, блізкі да антычных вакхічных культаў. Купальскія рытуалы суадносяцца з агнём (зямным і нябесным — сонцам, прадстаўленым у Купалле колам) і вадой, якія выступаюць у купальскіх міфах як брат і сястра. У аснове міфа ляжыць матыў іх кровазмяшальнага шлюбу (увасабляецца ў двухколернай кветцы браткі (брат-і-сястра), які тлумачыцца як узаемасувязь асноўных процілегласцей — агню і вады. Пашыраныя матывы купальскіх змей, жывёл, скарбаў і інш. звязваюць цыкл купальскіх міфаў з асноўнымі міфамі славянскай міфалогіі.

Свята характарызавалася комплексам абрадаў, павер'яў, любоўнай і аграрнай варажбой. Яшчэ днём дзяўчаты збіралі купальскія (святаянскія) зёлкі, што, як лічылася, мелі асаблівую лекавую моц. Частку іх пакідалі на лекі, на спажыванне ў ежу, некаторыя (ім надавалі ахоўнае значэнне) утыкалі ў сцены хаты і хлява, з іншых плялі вянкі для купальскага гуляння. Цэнтральнае месца ў абрадах і гульнях займала купальскае вогнішча. Купальскія агні, верагодна, увасаблялі сонца і надзяляліся сілай даваць ураджай і праганяць смерць. Да купальскага вогнішча рыхтаваліся загадзя. Па ўсіх дварах збіралі старыя непатрэбныя рэчы і вывозілі іх на выбранае для ўрачыстасці месца (узлесак, паляну, высокі бераг ракі), дзе яны пазней спальваліся. У старажытнасці купальскі агонь распальвалі трэннем кавалкаў дрэва адзін аб адзін, адначасова ўздымалі на высокім шасце прамасленае драўлянае кола (магчыма, сімвал сонца), якое потым падпальвалі. Пры агні гатавалі абрадавую вячэру: яешню, верашчаку, кулагу, варэнікі. Вакол агню вадзілі карагоды, спявалі купальскія песні. Праз вогнішча хлопцы і дзяўчаты скакалі парамі, што было звязана з ачышчальнай магіяй і з рытуалам, прызначаным забяспечыць плоднасць (ад вышыні скачка залежыла вышыня хлябоў і інш.). Важнымі элементамі свята былі спаленне або тапленне ў вадзе чучала Купалы (таксама называлі Марай, Марэнай), рытуальнае купанне на ўзыходзе сонца, качанне па расе, пусканне з гары падпаленага кола і інш. Вельмі пашыранай на Купалле была варажба, асабліва на замужжа (на рачную плынь пускалі вянкі, загадваючы на «суджанага», і інш.). Купальскую ноч лічылі ноччу цудаў. Паводле народных павер'яў, рэкі ў гэту ноч свецяцца асаблівым прывідным святлом, а звяры, птушкі і нават дрэвы атрымліваюць дар мовы, зацвітае папараць-кветка і да т.п. Адначасова Купалле — час разгулу змрочных сіл прыроды: ведзьмы і ведзьмары нібыта імкнуцца адабраць у кароў малако, зрабіць заломы ў жыце і інш. Таму ў гэту ноч рабілі розныя засцярогі, прыбягалі да ахоўнай магіі (кідалі ў жыта галавешкі з агнём, абтыкалі сцены хаты і хлява святаянскімі зёлкамі, у некаторых мясцовасцях праз вогнішча з мэтай ачышчэння і засцярогі праганялі статак).

Пасля прыняцця хрысціянства царква сумясціла з Купалле дзень Іаана Хрысціцеля, свята атрымала здвоеную назву Іван Купала, або Іванаў (Янаў) дзень. Святкавалася ў ноч на 7 ліпеня (24 чэрвеня с. ст.). Традыцыя Купалля на Беларусі амаль у архаічным выглядзе захавалася да пач. ХХ ст. У наш час існуе як традыцыйнае народнае свята без абрадавай дзейнасці.
DOLBO.BY вне форума Ответить с цитированием
Сказал cпасибо:
Старый 07.07.2015, 23:43   #19 или 231774
Славка
Участковый
 
Аватар для Славка
Регистрация: 04.05.2011
Сообщений: 13,016
Записей в дневнике: 25
Рецепты: 1
Репутация: 101
Золотая звезда: За заслуги Дом СоветовЪ! 
По умолчанию

От ста лет назад и больше. То о чём я и говорил.

Цитата:
Сообщение от DOLBO.BY Посмотреть сообщение
У Юлiянскім календары адбыўся зрух на 6 ліпеня паводле Грыгрыянскага календара і цяпер часта Купалле адзначаюць у гэты дзень, хоць час летняга сонцастаянне не залежыць ад зрухаў календара.

Цитата:
Сообщение от DOLBO.BY Посмотреть сообщение
Пасля прыняцця хрысціянства царква сумясціла з Купалле дзень Іаана Хрысціцеля, свята атрымала здвоеную назву Іван Купала, або Іванаў (Янаў) дзень. Святкавалася ў ноч на 7 ліпеня (24 чэрвеня с. ст.).
Славка вне форума Ответить с цитированием
Старый 08.07.2015, 00:06   #20 или 231775
DOLBO.BY
Destruction Service
 
Аватар для DOLBO.BY
Регистрация: 04.05.2011
Адрес: Беларусь
Сообщений: 3,267
Рецепты: 1
Репутация: 65
Золотые часы: За хронометраж событий 
По умолчанию

@Славка, усё так. толькі 6-7 ліпеня ты святкуеш дзень Іаана Хрысціцеля і не блытай яго са святам Купалля, якое прывязана да летняга сонцастаяння.

п.с. заўтра папы вырашаць што сонца варочаецца вакол зямлі - будзеце таксама сцвярджаць.
навошта спрэчацца з логікай?

---------- Сообщение добавлено 08.07.2015 в 00:06 ---------- Предыдущее было 07.07.2015 в 23:53 ----------

п.п.с. можна безумоўна шукаць скарбы, папараць-кветку, прыгаць праз вогнішча, збіраць расу, купацца досвітак і г.д. і з 6 на 7 ліпеня.
толькі ўсе язычніцкія багі будуць чакаць вас з 21 на 22 чэрвеня.

а калі гэта ўсе рабіць на свята іаана хрысціцеля - потым будуць чэрці смажыць душу (паводле хрысціянскіх канонаў)
DOLBO.BY вне форума Ответить с цитированием
Ответ
Поделись ссылкой на эту тему:


Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.

Быстрый переход

О праздниках Рейтинг: из 5 на основе 0 оценок.
Дом СоветовЪ, Беларусь, Минск
Старт:
Старт:
Старт:


Здесь присутствуют: 1 (пользователей: 0 , гостей: 1)
 


Текущее время: 10:13. Часовой пояс GMT +3.


Powered by vBulletin® Version 3.8.8
Copyright ©2000 - 2024, vBulletin Solutions, Inc. Перевод: zCarot
Webmaster: OldEr
Реклама у нас
При публикации материалов с нашего сайта гиперссылка на Дом СоветовЪ обязательна