Беларускія дзеці – у трэнінгавых лагерах расейскіх неанацыстаў. І ўсё гэта – пад крылом праваслаўных святароў.
Яшчэ чатыры гады таму Аляксей Мільчакоў хваліўся здымкамі забітых шчанят, а сёння – ён кіраўнік гэтак званай дыверсійнай групы «Русіч» і, навучае беларускіх дзяцей у вайскова-патрыятычных летніках у Расеі. Туды дзеці трапілі з шэрагу казацкіх клубаў, што дзейнічаюць пры правасланых храмах Віцебскай вобласці. Беларускі экзархат праваслаўнае царквы пасля публікацыі адхрысціўся ад неанацыстаў і паабяцаў разабрацца ў сітуацыі. Звярнуць увагу ўжо заклікалі і пракуратуру. Аднак, спадзявацца на ўлады не варта