03.11.2016, 10:08
|
#323
или 275077
|
социепат
Регистрация: 06.06.2011
Адрес: кэлх
Сообщений: 4,066
|
@mastersven, да, там кошмар бухгактера и недесятичная система счисления
Цитата:
У ВКЛ суіснавалі 2 трохфракцыйныя сістэмы ліку грошай - на рублі (2-я пал. 15-16 ст.) і на копы (2-я пал. 15-пач. 17 ст.). Рубель змяшчаў 100 грошоў літоўскіх, капа -60 грошаў літоўскіх, у грошы было 10 пенязяў. 3 канца 16 ст. ў ВКЛ пашыраецца трохфракцыйная сістэма ліку на злотыя. У злотым лічылася 30 грошаў польскіх, у грошы - 3 шэлегі (у апошняй трэці 17 ст.-пач. 18 ст. - 6, пазней 8 медных шэлегаў па рыначным курсе, што было афіцыйна пацверджана курсам рэдукцый 1676 і 1717). Уапошняй чвэрці 17 ст. з'явіўся лік на талеры-тынфы-грошы. Паралельнае выкарыстанне ліку на серабро і медзь афіцыйна зафіксавана ў 1766, калі вартасць асн. адзінкі - злотага - устаноўлена ў4 сярэбраныя грошы або 30 медных. Пры выкарыстанні прывычных зборных адзінак ліку і сістэм ліку маглі атрымлівацца розныя рэальныя сумы грошай, што робіць цяжкім параўнанне. Усё залежала ад «напаўнення» гроша або капы. Розніца адзінак пазначалася. Напр., «літоўскі злоты»ў 1-й пал. 17 ст. змяшчаў 35 грошаў польскіх. У залежнасці ад прынятага стандарту магла адрознівацца капа: замест 60 грошаў маглі выступаць 75 грошаў, а з улікам інфляцыі часам і болей. У канцы 18 ст. ўжываўся прын-цыпова новы, камбінаваны, трохфракцыйны лік на цвёрдыя грошы ў чырвоных злотых. У чырвоным злотым лічылася 18 злотых, у злотым - 30 грошаў. У канцы 18-пач. 19 ст. на землях ВКЛ, якія былі далучаны да Рас. імперыі, ужываўся падобны камбінаваны трохфрак-цыйны лік грашовых сум на цвёрдыя грошы ў рас. рублях серабром. У рублі лічылася б і 2/з злотага (злоты па 15 капеек серабром), у злотым - 30 грошаў меддзю (грош па Ц% капейкі серабром), ці на рубель серабром прыпадала 200 грошаў. У злотых і грошах лічыліся медныя манеты, пералік на цвёрдую манету адбываўся па асігнацыйным курсе. Сістэмы грашовага ліку ВКЛ у пэўнай ступені былі актуальнымі да сярэдзіны 19 ст., паколькі працягваў дзейнічаць Статут ВКЛ 1588 і ў абарачэнні яшчэ знаходзіліся старыя манеты Рэчы Паспалітай і традыцыйна прынятыя замежныя манеты.
|
|
|
|