выберите цвет:
Всё о строительстве, отделке и ремонте домов и квартир. Форум, блоги, чат. Дом СоветовЪ. Строим вместе!
Вернуться   > >

 
Опции темы Рейтинг: Рейтинг темы: 4.73, голосов 15 Опции просмотра
Старый 22.03.2022, 13:03   #29 или 330091
Scorpy
социепат
 
Аватар для Scorpy
Регистрация: 06.06.2011
Адрес: кэлх
Сообщений: 4,066
Записей в дневнике: 66
Репутация: 21
По умолчанию

Егор Лебедок
У парку Партызанскай славы імя Міная Шмырова ў Віцебску ёсць помнік дзецям вайны. Такіх дзяцей, якія жылi пад час Другой сусветнай вайны або пакутавалі ад яе наступстваў, вядома ж у Беларусі было шмат. Частка такіх дзяцей жывыя і дагэтуль (доўгіх гадоў жыцця ім!). Здзіўляе на першы погляд тое, што частка, хоць іх і няшмат, дзяцей той вайны цяпер падтрымліваюць вайну Расіі супраць Украіны. Здавалася б, іх бацькі змагаліся супраць тых, хто заяўляў "ein volk, ein reich", а цяпер яны самі падтрымліваюць таго, хто заяўляе пра адзін народ і прыдуманую Леніным дзяржаву. Прыклад таго, як за працяглы час можна сказіць уяўленні чалавека на дыяметральна процілеглыя. Але справа не толькі ў часе.
У тым жа парку ёсць помнік Уладзіміру Караткевічу, які напісаў аповесць «Лісце каштанаў» пра падлеткаў у вызваленым ад фашысцкіх захопнікаў Кіеве. У аповесці ёсць ўрывак, дзе вайсковец лейтэнант кажа падлетку:
«Такія, як ты [хто бачылі жах вайны], страшэнна патрэбныя будуць. Як памяць. Сёй-той можа і забудзе, бо на свае вочы не бачыў. А ты не забудзеш. Цень гэтага пабачыш – у званы біць пачнеш. Пах адчуеш – не супакоішся, пакуль не торкнеш усіх носам... Вам, магчыма, для жыцця больш мужнасці спатрэбіцца, чым нам для смерці».
Для выхавання быццам патрыётаў заўсёды расказваюць аб мужнасці на вайне, але амаль не расказваюць аб мужнасці ў жыцці звычайным. А гэта вельмі важна і нездарма Караткевіч гаворыць пра мужнасць для жыцця. Колькі гісторый ёсць пра людзей, якія на вайне хадзілі ў разведку, на танк з гранатай, але ў пасляваенны час станавіліся згодлівымі, баяліся пярэчыць начальству ды іншым, хто хлусілі ды рабiлi несправядлівасць. Станавіліся яны падатлівымі дзеля атрымання кватэры, жывёлы для гаспадаркі ды іншых бытавых рэчаў, каб «быць як усе, не выдзяляцца», «а што я магу?» i па падобных прычынах. Руціна ламае людзей іншым разам хоць не так хутка, як вайна, але не менш надзейна. І для жыцця Чалавекам сапраўды патрэбна мужнасць, у аўтарытарных сістэмах – пагатоў. Мужнасць каб не патураць хлусні і несправядлівасці, каб убачыўшы толькі цень несправядлівасці «ў званы біць»! І так на працягу ўсяго жыцця, нягледзячы на абставіны. Без такой мужнасці ўсю тваю чысціню намераў могуць ператварыць у самыя горшыя якасці чалавека. Людзі, якія бачылі ўсе жахі вайны і жадалі яе больш не дапусціць, без мужнасці жыць чалавекам - становяцца адэптамі вайны.
Scorpy вне форума Ответить с цитированием
 
Поделись ссылкой на эту тему:


Похожие темы
Тема Автор Раздел Ответов Последнее сообщение
Водоочистка. Качество питьевой воды Oksik Водоснабжение и сантехника 380 20.12.2017 22:59
Сервис Bosch в Беларуси, есть ли он? seeker Бытовая техника 24 12.04.2012 10:49
Нацбанк Беларуси распродает имущество News Новости 7 24.10.2011 01:50
МВФ поставил Беларуси условия для получения кредита News Новости 21 15.09.2011 16:53
О курсах, деньгах и дальнейшей жизни slava111 Оффтоп 150 04.09.2011 15:25

Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.

Быстрый переход

Качество жизни в Беларуси Рейтинг:4.73 из 5 на основе 15 оценок.
Дом СоветовЪ, Беларусь, Минск
Старт:
Старт:
Старт:


Здесь присутствуют: 2 (пользователей: 0 , гостей: 2)
 


Текущее время: 14:38. Часовой пояс GMT +3.


Powered by vBulletin® Version 3.8.8
Copyright ©2000 - 2026, vBulletin Solutions, Inc. Перевод: zCarot
Webmaster: OldEr
Реклама у нас
При публикации материалов с нашего сайта гиперссылка на Дом СоветовЪ обязательна